Навучэнец у семінарыі беларус абакраў мэнэджара дзеля прастытутак

11.05.2010 13:02
Архив Редакция

22-гадовы беларус, навучэнец адной з расійскіх духоўных семінарый, вінаваціцца ў крадзяжы. Першага траўня малады чалавек выкраў 210 тыс. расійскіх рублёў у 40-гадовага маскоўскага мэнэджара.

Злачынца затрымалі шостага траўня, перадае БелаПАН. Да таго часу частку выкрадзеных грошай малады чалавек паспеў выдаткаваць на прастытутак, казіно і дарагія мабільныя тэлефоны.
На сённяшні дзень шкода, прычынены расійцу, пакрыта цалкам. У цяперашні момант затрыманы знаходзіцца пад вартай. Супраць яго ўзбуджана крымінальная справа за крадзеж у буйным памеры.

Как вам новость?
Головоломки