Назарбаеў: краіны МС будуць уступаць у СГА на кансалідаванай аснове

05.07.2010 15:05
Архив Редакция

Беларусь, Расія і Казахстан будуць уступаць у Сусветную гандлёвую арганізацыю на кансалідаванай аснове, як і меркавалася раней. Пра гэта паведаміў пятага ліпеня прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў. "Адной з галоўных мэтаў працы, якая праводзіцца ў рамках ЕўрАзЭС, безумоўна, з'яўляецца ўмацаванне пазіцыяў дзяржаў-чальцоў супольнасці ў міжнародных гандлёвых адносінах", — сказаў казахскі лідар.

«У гэтым кантэксце мы станоўча ацэньваем працу адзінай перамоўнай дэлегацыі, якая забяспечвае працэс уступлення дзяржаў-чальцоў Мытнага саюза на кансалідаваных умовах, як мы раней і дамаўляліся», — дадаў Нурсултан Назарбаеў, перадае БелТА.

У сваю чаргу, першы намеснік старшыні ўрада Расіі Ігар Шувалаў паведаміў, што адзіная перамоўная група, утвораная ў мінулым годзе, працягвае перамовы з ЗША, Еўрасаюзам і іншымі гандлёвымі партнёрамі па ўзгадненні адзіных пазіцыяў па ўступленні ў СГА.

Как вам новость?
Головоломки