НЦПІ: новыя правілы беларускай арфаграфіі паступілі ў продаж

21.04.2010 14:50
Архив Редакция

Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Беларусі (НЦПІ) выпусціў афіцыйнае друкаванае выданне "Правiлы беларускай арфаграфii i пунктуацыi". Аб'ём кнігі ў цвёрдай вокладцы складае 144 старонкі. Адпускны кошт з улікам ПДВ складае 3 809 рублёў, кошт ураздроб — 4 190 рублёў.

Выданне складаецца з прадмовы, закону ад 23 ліпеня 2008 года № 420-З «Аб Правiлах беларускай арфаграфii i пунктуацыi», які ўвойдзе ў сілу з першага верасня гэтага года, і зацверджаныя законам новыя правілы беларускай арфаграфіі, расказалі ў НЦПІ.

Аформіць заяўку на пакупку кнігі можна ў рэгіянальных цэнтрах прававой інфармацыі і ў самім Нацыянальным цэнтры прававой інфармацыі Беларусі ў Мінску, які размяшчаецца на вуліцы Берсона.

Как вам новость?