Нідэрланды сталі другім сярод асноўных гандлёвых партнёраў Беларусі

19.05.2010 16:45
Архив Редакция

У першым квартале 2010 года мінэканомікі зарэгістравала аб'ёмы экспартна-імпартных аперацый Беларусі са 160 краінамі свету. Тавары пастаўляліся на рынкі 126 дзяржаў, імпартавалася прадукцыя, вырабленая ў 135 краінах. Асноўнымі гандлёвымі партнёрамі Беларусі сталі Расія (48% ад усяго аб'ёму таваразвароту) і Нідэрланды — 6,5%.

Далей па аб’ёме таваразвароту з Беларуссю ідуць Украіна — 6,4%, Нямеччына — 4,3%, Кітай — 3,9%, Польшча — 3,8%, Бразілія — 1,9%, Вялікабрытанія — 1,8%, Італія — 1,7%, Літва — 1,2%, расказалі ў міністэрстве.
«З агульнага аб’ёму экспарту рэспублікі на долю Расіі даводзілася 38,5%, астатніх краін СНД — 12%, краін ЕС — 32,2%, астатніх краін — 17,3%», — гаворыцца ў паведамленні эканамічнага ведамства. 
Як праінфармавалі ў мінэканомікі, імпарт з Расіі склаў 55,8% ад агульнага аб’ёму імпарту, астатніх краін СНД — 5,9%, краін ЕС — 20,4%, астатніх краін — 17,9%.

Как вам новость?
Головоломки