Не стала аднаго з лідараў "Гавары праўду!"

11.03.2011 12:01
Архив Редакция

У чацвер, 10 сакавіка, на 55-ым годзе жыцця з-за ўнутранага крывацёку памерла палітолаг, выкладчыца Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта і адзін з лідараў грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду!" Святлана Навумава, якая з 8 сакавіка ў цяжкім стане знаходзілася ў рэанімацыі. Аб месцы і даце развітання з палітыкам пакуль не паведамляецца.

Падчас мінулай прэзідэнцкай кампаніі Святлана Навумава актыўна падтрымлівала кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева. У кватэры палітыка неаднаразова праводзіліся ператрусы (апошні 4 студзеня), а яе саму выклікалі на допыты ў КДБ.

Пайшоў з жыцця пісьменнік Янка Сіпакоў

Таксама 10 сакавіка не стала заслужанага дзеяча культуры Беларусі, лаўрэата Дзяржпрэміі Беларусі пісьменніка і перакладчыка Янкі Сіпакова. Як адзначыў старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Алесь Пашкевіч, паэт, які адзначыў нядаўна сваё 75-годдзе, быў «надзвычай шматграннай асобай», перадае БелаПАН.

«Гэты сонечны і светлы чалавек кожным сваім зборнікам прыўносіў у айчынную літаратуру новыя матывы і формы, пачынаючы з першых сваіх вершаў і выбітнай кнігі паэзіі «Веча славянскіх Балада», — адзначыў Пашкевіч.

Как вам новость?
Головоломки