Неафіцыйны саюз палякаў Беларусі абраў новага лідара

21.06.2010 15:11
Архив Редакция

Не прызнаны ўладамі Саюз палякаў Беларусі замест Анжалікі Борыс, якая сышла з пасады старшыні,  узначаліла Анжаліка Арэхва. Адпаведнае рашэнне прыняў галоўны савет неафіцыйнага СПБ, пасяджэнне якога прайшло на мінулых выходных у Горадні, паведаміў прэс-сакратар грамадскага аб'яднання Ігар Банцар.

«Я памятаю ўсе складаныя падзеі апошніх пяці гадоў, якія запатрабавалі ад мяне вялізных намаганняў дзеля людзей, якія пастаянна і цёпла падтрымлівалі кіраўніцтва арганізацыі. Вось чаму я не магла адысці ў бок», — патлумачыла прычыну вылучэння сваёй кандыдатуры новы старшыня СПБ.

Праблемы легалізацыі грамадскага аб’яднання Анжаліка Арэхва мае намер падняць не раней за восень 2010 года, а пакуль збіраецца прысвяціць сваю дзейнасць пытанням работы СПБ, перадае БелаПАН.

36-гадовая лідарка арганізацыі працуе ў непрызнаным СПБ больш за дзесяць гадоў, прычым пяць гадоў была намеснікам кіраўніка аб’яднання па справах адукацыі. Скончыла Люблінскі універсітэт (Польшча) па спецыяльнасці «польская філалогія».

Анжаліка Борыс абвясціла аб сваім сыходзе з пасады старшыні СПБ 12 чэрвеня. Па яе словах, такое рашэнне яна прыняла па асабістых прычынах. Ніякіх іншых тлумачэнняў свайго сыходу былая кіраўніца арганізацыі не агучвала.

Как вам новость?
Головоломки