Неафіцыйны СПБ не збіраецца рэгістравацца пад іншай назвай

30.11.2010 15:15
Архив Редакция

Рада неафіцыйнага Саюзу палякаў Беларусі вырашыла не рабіць далейшых спробаў зарэгістраваць арганізацыю пад іншай назвай. Аб гэтым паведаміў старшыня рады Андрэй Пачобут. Гэтае рашэнне сталася вынікам сустрэчы з кіраўніцай берасцейскага адзелу СПБ Алінай Ярашэвіч, якой адмовілі ў рэгістрацыі.

Кіраўніцтва берасцейскага філіялу СПБ падавала дакументы ў мясцовы аддзел Міністэрства юстыцыі для рэгістрацыі грамадскага аб’яднання пад назвай «Памежжа». 11 лістапада з міністэрства была атрымана адмова. Афіцыйнай прычынай для якой паслужыла сканчэнне месяцовага тэрміну, што адводзіўся на тое, каб данесці дадатковыя дакументы, перадае PAP.

Аднак па словах Аліны Ярашэвіч, не было магчымасці данесці дакументы, бо адзіны чыноўнік, упаўнаважаны іх прыняць, больш за месяц быў на бальнічным. У выніку 27 лістапада на паседжанні Галоўнай рады СПБ большасцю галасоў было прынята рашэнне аб тым, што «Саюз палякаў не будзе выконваць прапанову Лукашэнкі (прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі — Тэлеграф) і складаць дакументы на рэгістрацыю», — піша ў сваім блогу Андрэй Пачобут.

На думку старшыні Рады адмова ў рэгістрацыі берасцейскага аддзелу — гэта «невыкананне Лукашэнкам свайго абяцання міністру замежных справаў Польшчы Радаславу Сікорскаму» і сведчанне «крывадушнасці ўладаў».

Як раней паведамляў Тэлеграф, Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю польскім СМІ заявіў, што не будзе чыніць перашкодаў рэгістрацыі СПБ. «Калі ласка, рэгіструйцеся па законе — ніхто не будзе супраць», — адзначыў ён.

«Калі
казаць аб вашай арганізацыі, то патрэбна абяцанне, што яны, займаючыся
культурнай дзейнасцю, ніколі не будуць займацца палітыкай. Калі хочуць
займацца палітыкай, то мусяць зарэгістравацца як палітычная партыя», —
паведаміў прэзідэнт.

Как вам новость?
Головоломки