Нецвярозы гаспадар абліў растваральнікам і падпаліў спячых субутэльнікаў

07.04.2010 10:53
Архив Редакция

Па традыцыі пенсіянер са сваёй жонкай увечар у будны дзень сабраліся выпіць. Для кампаніі гаспадары запрасілі двух госцяў. У выніку банальнае распіванне спіртных напояў у кватэры па вуліцы Пензенскай у Мінску скончылася смерцю аднаго з госцяў, бо ў той момант, калі ўсё заснулі, гаспадар вырашыў падпаліць сваіх субутэльнікаў.

У Кастрычніцкім РАУС сталіцы распавялі, што першай пад уздзеяннем вінных пароў заснула жонка, госці, пратрымаліся не нашмат даўжэй і неўзабаве заснулі тут жа на канапцы. Пасля гэтага 60-гадовы гаспадар кватэры, арганізм якога апынуўся больш устойлівым, выйшаў падыхаць свежым паветрам. Калі ён вярнуўся зваротна, яму захацелася працягнуць застолле, аднак абудзіць каго-небудзь з кампаніі не атрымалася.

Супрацоўнікі міліцыі адзначылі, што дадзены факт абурыў пенсіянера, таму пажылы мужчына ўзяў на балконе бутэльку з растваральнікам, абліў гаручай вадкасцю і падпаліў спячых. У выніку гэтага жонка і адзін з госцяў атрымалі малаважныя апёкі, а вось другі госць — 53-гадовы жыхар Мінскага раёна — з тэрмічнымі апёкамі другой ступені быў шпіталяваны. Прычым праз некалькі дзён у лякарні пацярпелы сканаў.

За наўмыснае нанясенне цяжкага целавага пашкоджання, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць пацярпелага па артыкуле 147 ч.3 Крымінальнага кодэкса зламысніку пагражае ад 5 да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Как вам новость?