Неўязны ў ЕС намеснік кіраўніка МУС Беларусі знаходзіцца ў Вене

25.03.2011 09:51
Архив Редакция

Першы намеснік міністра ўнутраных спраў Беларусі і начальнік крымінальнай міліцыі Алег Пякарскі ўключаны ў спіс неўяздных беларускіх службоўцаў у краіны Еўрасаюза. Тым не менш, ён узначаліў беларускую дэлегацыю на 54-й сэсіі Камісіі ААН па наркатычных сродках, якая праходзіць 21-25 сакавіка ў сталіцы Аўстрыі Вене.

У ходзе мерапрыемства намеснік міністра выступіў з дакладам аб беларускім вопыце ў сферы процідзеяння распаўсюджванню наркотыкаў. У прыватнасці, ён выказаў меркаванне, што ЕС і Беларусі неабходна пашыраць супрацоўніцтва, а не ствараць штучныя межы, паведамілі ў МУС.

«Стварэнне штучных межаў паміж Беларуссю і Еўрасаюзам прывядзе да адсутнасці належнага ўзаемадзеяння паміж праваахоўнымі органамі і павелічэння кантрабанды наркатычных сродкаў у краіны ЕС», — адзначыў Алег Пякарскі.

Таксама ён паведаміў, што для Беларусі з’яўляецца характэрным незаконнае абарачэнне наркотыкаў, і праінфармаваў аб тым, якімі спосабамі беларускія спецыялісты з ім змагаюцца. Намеснік міністра дадаў, што за 2010 год у краіне было перакрыта каля 50 каналаў наркапаставак, і каля 25 з іх арганізоўваліся для перавозу адурманьваючых сродкаў у ЕС.

Алег Пякарскі заявіў, што Беларусь хоча вывучыць досвед лячэння ад нарказалежнасці, прафілактыкі наркаманіі і зніжэння яе наступстваў для грамадства, які ёсць у еўрапейскіх краінах.

У аўторак, 22 сакавіка, беларускі намеснік міністра сустрэўся з выканаўчым дырэктарам упраўлення ААН па наркотыках і злачыннасці (УНП ААН) Юрыем Фядотавым. Яны абмеркавалі пытанні барацьбы з наркотыкамі, гандлем людзьмі, а таксама супрацоўніцтва ў рамках Міжнароднага навучальнага цэнтра падрыхтоўкі кадраў у галіне міграцыі і процідзеяння гандлю людзьмі і іншыя праблемы.

Як ужо перадаваў Тэлеграф, з 2 лютага ў дачыненні да 158 беларускіх чыноўнікаў дзейнічаюць візавыя санкцыі ЕС. Асобам, уключаных у спіс, забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС. 21 сакавіка ЕС прыняў рашэнне пашырыць спіс неўязных беларускіх службоўцаў, «у сувязі з пагаршэннем сітуацыі з выкананнем правоў чалавека ў Беларусі», уключыўшы ў яго яшчэ 19 чалавек.

Как вам новость?
Фото и видео

“Скотч спасёт мир” – Мужчина пожаловался на «ноу-хау» в строительстве стеклянных навесов в Минске

«Что-то не то в лесах» — На границе Беларуси и Польши заметили лису, «как из сказки», но пользователи TikTok встревожились

«Поймал «крокодила» — На Гродненщине рыбак выловил щуку весом более 12 кг

В украинском Днепре ракета попала в жилую пятиэтажку. Есть погибшие

МВД показало кадры контртеррористических учений в Минске по сценарию теракта в Crocus City Hall

«Хозяин хотел 1,5 миллиона долларов» — Белорус показал «непокорённый» домик в Минске

«Инженерная мысль на высоте» — В TikTok показали старинный деревенский ключ. Как им пользоваться?

«Они там круглые сутки плавают?» — Часы из синхронисток в израильском аэропорту покорили соцсети

«Чем пичкают?» — Парень спросил в TikTok, что не так с купленной курицей. Но белорусов удивила не она

В США побили мировой рекорд по танцам на пуантах — одновременно станцевали 353 балерины

«Яша, тебя ничего не смущает?» — Брестчанин показал в ТикТоке «позор всех аистов». Но белорусы не согласились

В Индонезии впервые за 22 года проснулся вулкан Руанг – сотни людей эвакуировали

В ГАИ показали, как в Витебске легковушка сбила на переходе 9-летнего мальчика

«Белорусская Голландия» — В TikTok показали поле из тюльпанов на Брестчине. Пользователи не поверили

Головоломки