Непаўналетняй мінчанцы за збыт амфетаміну пагражае 13 гадоў турмы

13.06.2011 11:43
Архив Редакция

Супрацоўнікі аддзелу наркакантролю і процідзеяння гандлю людзьмі Заводскага РУУС Мінску 9 чэрвеня 2011 ў здымнай кватэры ў мікрараёне Шабаны затрымалі 16-гадовую мінчанку за збыт псіхатропных рэчываў (амфетаміну). У дачыненні да непаўналетняй распачалі крымінальную справу. Калі віна дзяўчыны будзе даказаная, яе могуць пазбавіць волі на 13 гадоў.

Як распавялі ў ГУУС Мінгарвыканкама, аператыўнікі затрымалі дзяўчыну пасля здзяйснення чарговай угоды. Спачатку на выхадзе з кватэры затрымалі пакупніка — 28-гадовага мінчука, а пасля гэтага затрымалі і прадавачку.

Як растлумачыла прэс-афіцэр Заводскага РУУС Тамара Рулінская, затрыманы пакупнік неаднаразова купляў наркотыкі ў гэтай кватэры.

Как вам новость?