Невядомыя аблілі дзверы сядзібы БНФ і напісалі на іх "АНБ"

15.03.2011 15:52
Архив Редакция

У Мінску невядомыя верагодна ў ноч з 14 на 15 сакавіка аблілі цёмнай вадкасцю дзверы сядзібы Партыі БНФ. Аб гэтым карэспандэнту Тэлеграфа паведаміла прэс-сакратарка ПБНФ. "Аблілі чымсьці накшталт мазуту ці проста чорнай смярдзючай фарбай. Я ў гэтым не разбіраюся", — сказала прэс-сакратарка, адзначыўшы, што ў 10:00 вадкасць яшчэ была свежай.

Таксама на дзвярах невядомыя напісалі тры літары: АНБ. Заяву ў міліцыю ў Партыі БНФ вырашылі не падаваць.

Абрэвіятуру АНБ выкарыстоўваюць аўтаномныя нацыянал-бальшавікі.

Акрамя таго, прэс-сакратарка паведаміла, што Мінгарвыканкам па-ранейшаму настойвае на высяленні ПБНФ з офіса да 1 красавіка. «Пакуль тэндэнцыя развіцця падзей кажа пра тое, што нас выселяць. Мы атрымалі два лісты з просьбай ачысціць памяшканне пасля 31 сакавіка. Іншых лістоў мы не атрымлівалі», — паведамілі ў партыі.

Як ужо паведамляў Тэлеграф, гарадскія ўлады не хочуць працягваць Партыі БНФ дамову арэнды на офіс, які партыя здымае на праспекце Машэрава ў Мінску. Тэрмін ранейшай дамовы сканчаецца 1 красавіка.

Как вам новость?
Головоломки