Newsweek: Крэмль знайшоў замену Лукашэнку

14.05.2010 11:18
Архив Редакция

Амерыканскі часопіс Newsweek сцвярджае, што ў Крамлі ўжо вызначыліся з тым, каго Расія будзе падтрымліваць на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі. На думку амерыканскіх журналістаў, у Маскве ў якасці замены Аляксандру Лукашэнку бачаць лідара грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэя Саннікава.

Па ацэнцы часопіса, гэты апазіцыйны беларускі палітык «не занадта блізкі з Захадам» і заявіў пра гатоўнасць «прыняць дапамогу Расіі, калі яе будуць аказваць правільныя людзей», перадае ИноСМИ.
Прычынамі жадання Крамля ссунуць Аляксандра Лукашэнку з паста прэзідэнта Newsweek называе нядаўнія патрабаванні беларускага лідара пра аплату Масквой размешчаных на беларускай тэрыторыі расійскіх ваенных базаў і прадстаўленне прытулку прэзідэнту Кыргызстана Курманбеку Бакіеву.
Саннікаў: з Расіяй даўно пара выбудоўваць нармальныя адносіны
У сваю чаргу, сам Андрэй Саннікаў у каментары з нагоды артыкула ў Newsweek заявіў, што, па яго меркаванні, Беларусі «даўно пара выбудоўваць нармальныя адносіны» з Расіяй, паведамляе прэс-цэнтр «Хартыі 97».
«Расійская Федэрацыя заўсёды будзе стратэгічным партнёрам Беларусі. Калі Масква ўспрымае мае галоўныя мэты — свабодная Беларусь у 2011 годзе і Беларусь у Еўрасаюзе ў 2016-2017 гадах, то можна размаўляць па ўсіх пытаннях, якія хвалююць і нас, і Расію», — сказаў апазіцыйны палітык. 
«У гэтым нічога немагчымага няма. Мадэллю такіх адносінаў з’яўляецца Украіна. Расія спакойна ставіцца да стратэгічнага выбару Украіны ў напрамку Еўропы і мае справу з легітымным прэзідэнтам, абраным сумленна і прызнаным міжнароднай супольнасцю. Мы бачым, колькі гадоў ідуць перамовы і выбудоўваюцца расійска-ўкраінскія адносіны. Так будзе і ў Беларусі, калі тут з’явяцца абраныя народам улады», — упэўнены Андрэй Саннікаў.

Как вам новость?
Головоломки