Інфляцыя ў Беларусі ў разы перавышае інфляцыю ў суседніх краінах

17.06.2011 09:57
Архив Редакция

Паводле афіцыйнай статыстыкі, Беларусь лідзіруе па тэмпах інфляцыі сярод краін СНД. У траўні гэтага года інфляцыя ў Беларусі склала 13,1%, з пачатку года — 25,4%. У той жа час, па дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэту Беларусі, у суседняй Расіі цэны за травень павялічыліся на 0,5%, з пачатку года — на 4,8%, ва Украіне — на 0,8% і 5,5% адпаведна, у Казахстане — на 0,5% і 4,8%.

Рост цэн на прадукты харчавання ў траўні ў Беларусі склаў 14,6%, ва Украіне 0,8%, у Казахстане — 0,7%. У Расіі ў траўні кошты на прадукты харчавання наогул знізіліся на 0,1%, паведамілі ў Белстаце.

Як раней перадаваў Тэлеграф, індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі ў Беларусі ў траўні 2011 года ў параўнанні з красавіком склаў 113,1%, са снежнем 2010 года — 125,4%.

Как вам новость?
Головоломки