Інфляцыя ў Беларусі з пачатку года склала 10,9%

11.05.2011 13:12
Архив Редакция

Індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі ў Беларусі ў красавіку 2011 года ў параўнанні з сакавіком склаў 104,5%, са снежнем 2010 года — 110,9%. Пра гэта 11 траўня паведамілі ў Нацыянльным статыстычным камітэце. Індэкс коштаў вытворцаў прамысловай прадукцыі ў красавіку 2011 года ў параўнанні з сакавіком 2011 года склаў 103,9%, у тым ліку на інвестыцыйныя тавары — 103,2%, прамежкавыя тавары — 104,5%, спажывецкія тавары — 103,2%.

Індэкс коштаў на харчовыя тавары ў красавіку ў параўнанні з сакавіком склаў 104,9%, са снежнем — 111,3%.

Індэкс коштаў на нехарчовыя тавары ў красавіку ў параўнанні з сакавіком склаў 105,6%, са снежнем — 109,4%.

Індэкс цэн і тарыфаў на платныя паслугі ў красавіку ў параўнанні з сакавіком склаў 101,8%, са снежнем — 111,8%.

Как вам новость?
Головоломки