Нядбайныя бацькі-мінчукі на 90% акупаюць утрыманне сваіх дзяцей

29.09.2010 16:10
Архив Редакция

З 2007 года ў Мінску пакрыццё дзяржаўных выдаткаў на ўтрыманне дзяцей нядбайных бацькоў вырасла з 0,7% да 90%. Пра гэта 29 верасня паведаміў намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Мінскага гарадскога выканаўчага камітэту Алена Герасіменка.

Яна нагадала, што 1 студзеня 2007 года ўступіў у сілу дэкрэт прэзідэнта Беларусі № 18, паводле якога нядбайныя бацькі, чыіх дзяцей адабралі органы апекі, абавязаны кампенсаваць выдаткі на іх утрыманне. У цяперашні час дзяржвыдаткі на дзяцей кампенсуюць тры тысячы мінчукоў, перадае БелаПАН.

Алена Герасіменка таксама падкрэсліла, што па статыстыцы 50% дзяцей, раней аднятых у бацькоў, праз шэсць месяцаў вяртаюцца ў свае біялагічныя сем’і. За гэты час іх бацькі праходзяць рэабілітацыю і ўладкоўваюцца на працу.

Как вам новость?
Головоломки