Някляеў адмаўляецца ад тэледэбатаў

19.10.2010 14:35
Архив Редакция

Прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Беларусі, паэт Уладзімір Някляеў можа адмовіцца ад тэледэбатаў ў тым выпадку, калі мадэратарам на іх будзе тэлевядоўца Першага канала Беларускага тэлебачання Юры Пракопаў. "Пракопаў — непрымальная кандыдатура на месца мадэратара перадвыбарных тэледэбатаў", — сцвярджае патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты.

«Я ні за што не буду дэбатаваць з так званым мадэратарам Пракопавым», — цытуе Уладзіміра Някляева «Еўрапейскае радыё для Беларусі».

«З тымі людзьмі, якіх усе ведаюць, што яны за людзі і што ад іх чакаць, і што Пракопаў быў аўтарам закадравага тэксту праграмы, якая, мякка кажучы, некарэктна абыйшлася з Някляевым… Што мне, выходзіць з ім на тэледэбаты? Тады, насамрэч, можна і з Лукашэнкам абдымацца!», — сказаў лідар «Гавары праўду!».

Па словах Уладзіміра Някляева, мадэратар тэледэбатаў павінен быць палітычна не заангажаванай асобай. «Інакш яго асабістыя перакананні, як і мантаж, могуць істотна паўплываць на сутнасць публічных спрэчак паміж кандыдатамі ў прэзідэнты», — лічыць паэт.

Как вам новость?