Някляеў атрымаў літаратурную прэмію "Гліняны Вялес"

30.05.2011 15:35
Архив Редакция

Лідар грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду!" Уладзімір Някляеў атрымаў літаратурную прэмію "Гліняны Вялес", заснаваную Таварыствам вольных літаратараў. Праз тое, што паэту і палітыку, асуджанаму па "справе 19 снежня", забаронена пакідаць Мінск, цырымонію ўзнагароджання вырашылі перанесці з Полацку, дзе яе праводзяць па традыцыі з 1993 года. Сапраўды так жа сама ў свой час прэмію ўручалі Славаміру Адамовічу.

Уладзімір Някляеў прызнаўся, што пяць месяцаў, якія ён правёў у няволі, чакаючы прысуду па «справаў 19 снежня», ён паспеў адвыкнуць ад літаратурных мерапрыемстваў. Да гэтага паўнавартасна займацца літаратурай паэту замінала выбарчая кампанія, перадае «n#####n».

«Шчыра скажу, што палітыка не зусім мая справа. Там трэба іншае мысленне, у палітыцы трансфармуюцца нават пэўныя фундаментальныя рэчы. У літаратуры так: можна пісаць паэму, не ведаючы фіналу. У палітыцы так нельга. Зрэшты, варта было б падзяліць гэтую прэмію з міністрам Куляшовым: калі б яго «Алмаз» не ўздумаў даць мне па галаве, мне б не падумалі даць гэтую прэмію», — адзначылі экс-кандыдат у прэзідэнты.

Тым не менш, Уладзімір Някляеў не мае намеру развітвацца ні з палітыкай, ні з літаратурай.

«Літаратура і паэзія — гэта рэчы фундаментальныя. Мы без іх ніяк — куды нам у Еўропу без літаратуры і культуры. У свой час менавіта літаратура стварыла Беларусь. Калі мяне выберуць прэзідэнтам, я выйду ў адстаўку, вярнуся за свой пісьмовы стол і звярнуся вось да гэтага Вялеса — «Вялес, дай мне сілы і натхнення напісаць яшчэ адну паэму!», — заявіў паэт, калі яму ўручылі прэмію.

Акрамя статуэткі Вялеса, зробленай Генікам Лойкам, Уладзіміру Някляеву таксама ўручылі копію крыжа Беларускай народнай рэспублікі на бел-чырвона-белай стужцы, якую паэт адразу нацягнуў замест гальштука.

Как вам новость?
Головоломки