Някляеў атрымае прэмію "За свабоду думкі"

09.06.2011 11:44
Архив Редакция

Лідару грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду!", былому кандыдату ў прэзідэнты Беларусі Уладзіміру Някляеву ўручаць прэмію "За свабоду думкі", заснаваную грамадскім аб'яднаннем "За Свабоду" на чале з Аляксандрам Мілінкевічам. Афіцыйна лаўрэата прэміі абвесцяць 19 чэрвеня.

Лаўрэата прэміі вызначаюць ўладальнікі ўзнагароды мінулых гадоў, паведамляе сайт АДС.

На гэты раз з пяці чалавек кандыдатуру Уладзіміра Някляева падтрымалі трое папярэдніх пераможцаў — пісьменнік Уладзімір Арлоў, паэт Рыгор Барадулін і кіраўніца культурна-адукацыйнага цэнтра імя Язэпа Драздовіча Ада Райчонак.

Як перадаваў Тэлеграф, Уладзімір Някляеў, асуджанаму па «справе 19 снежня», у траўні ўручылі чарговую літаратурную прэмію — «Гліняны Вялес», заснаваную Таварыствам вольных літаратараў. Праз тое, што паэту і палітыку забаронена пакідаць Мінск, цырымонію ўзнагароджання прыйшлося перанесці з Полацку, дзе яе праводзяць па традыцыі з 1993 года, у Мінск.

Как вам новость?
Головоломки