Някляеў: брутальна разагнаная Плошча не выгадная ні мне, ні Лукашэнку

05.05.2011 16:01
Архив Редакция

Экс-кандыдат у прэзідэнты Уладзімір Някляеў заявіў, што здзіўлены тым, як развіваліся падзеі ў Мінску ў дзень выбараў. "Лукашэнку, як і мне, была нявыгадная брутальная Плошчу. Значыць, ёсць нейкая трэцяя сіла. І я думаў, што мы будзем разам разбірацца, хто ж паставіў Беларусь у тую сітуацыю, у якой яна сёння апынулася", — сказаў ён.

Такую заяву палітык зрабіў 5 траўня ў судзе. Па словах Уладзіміра Някляева, абвінавачанне супраць яго — гэта «юрыдычная фантастыка». Абвінавачаны ўскосна пацвердзіў, што тых, хто знаходзіцца ў СІЗА КДБ, могуць катаваць, як расказваў іншы фігурант «справы 19 снежня» Алесь Міхалевіч. «Але мной гэта не ўспрымалася як катаванне, бо я вырас пры сталінскай сістэме, для якой чалавек — нішто», — цытуе Уладзіміра Някляева БелаПАН.

Да пачатку судовага разбіральніцтва кіраўнік юрыдычнай камісіі Беларускага Хельсінскага камітэта (БХК) Гары Паганяйла пракаментаваў дзеянні былых кандыдатаў у прэзідэнты 19 снежня. «Фармальна, так, ішлі па праспекце, магчыма, на некаторы час перакрылі рух. Але ў нармальнай дэмакратычнай дзяржаве гэта не з’яўляецца злачынствам, гэта ўсяго толькі мірная акцыя», — адзначыў ён.

Палітолаг Аляксандр Фядута, які таксама прысутнічае на працэсе, назваў яго палітычным.

Як ужо перадаваў Тэлеграф, 5 траўня ў Фрунзенскім судзе Мінску пачаўся чарговы судовы працэс па «справе 19 снежня» Уладзіміра Някляева, Віталя Рымашэўскага, Андрэя Дзмітрыева, Аляксандра Фядуты, Сяргея Вазняка і Насты Палажанкі.

Іх абвінавачваюць па ч.1 арт.342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, ці ўдзел у іх). Сяргей Вазняк, акрамя таго, прад’яўленыя абвінавачанні па ч.1 арт.401 (заведама ілжывае паказанне). Максімальнае пакаранне, якое па гэтых абвінавачаннях можа пагражаць фігурантам «справы 19 снежня» — тры гады пазбаўлення волі.

Как вам новость?
Головоломки