Някляеў: я буду балатавацца, гэта вырашана

03.09.2010 15:24
Архив Редакция

Беларускі паэт, лідар грамадзкай кампаніі "Гавары праўду!" Уладзімір Някляеў заявіў, што ўсё-ткі будзе ўдзельнічаць у барацьбе за пасаду прэзідэнта краіны. Пра гэта ён расказаў у інтэрв'ю радыёстанцыі «Эхо Москвы». «Фармальна на сённяшні дзень я не з'яўляюся прэтэндэнтам у прэзідэнты, так? Але рэальна гэта здарыцца, як толькі будуць абвешчаныя прэзідэнцкія выбары», — паведаміў палітык.

«Так, гэта вырашана ўжо», — адказаў Уладзімір Някляеў на ўдакладняльнае пытанне пра тое, ці будзе ён усё-ткі балатавацца, перадае «Эхо Москвы».

Палітык заявіў, што збіраецца ўдзельнічаць ва ўсіх працэдурах па вылучэнні адзінага кандыдата ад апазіцыі на будучых выбарах. Па яго словах, адзіны кандыдат неабходны не толькі для адзінства апазіцыі, ён неабходны грамадству і як чалавек, які будзе прымаць у той няпростай сітуацыі рашэнні. «І тут ніяк два ці тры генералы на гэтым полі недарэчы», — адзначыў Уладзімір Някляеў.

У той жа час Уладзімір Някляеў заявіў, што не чытаў і не збіраецца чытаць «Маніфест аб абароне нацыянальных інтарэсаў», прапанаваны Партыяй БНФ. Тым больш ён не збіраецца яго падпісваць, падкрэсліў паэт.

Някляеў: інцыдэнт у расійскім пасольстве — справа рукі беларускіх спецслужбаў

Закранаючы пытанне інцыдэнту каля расійскай амбасады ў Мінску, палітык заявіў, што не верыць у версію аб датычнасці да яго спецслужбаў РФ. «Ну, пра ўдаву, якая сама сябе выпарала, мы ўсе ведаем. А наконт анархістаў, гэта, зноў жа, характарыстыка якойсьці, не ведаю, анамальнасці нашых адносін. Ну нейкія сябры сваюоды за тое, што іх актывістаў у Хімках арыштавалі, прыбеглі да расійскага пасольства, кінулі. Я перакананы, што гэта правакацыя беларускіх спецслужбаў. Проста перакананы», — падкрэслілі лідар «Гавары праўду!».

Прычынай дадзенага ўчынку, на яго думку, сталася штучнае нагнятанне «антырасійскай гістэрыі» у Беларусі. «Гэта выгадна на сённяшні дзень толькі нашым спецслужбам, тым, хто жадае усімі сіламі захаваць статус-кво ў нашай краіне, то бокў ладзе Лукашэнкі. Ужо не ўлада персанальна Лукашэнкі (прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі — Тэлеграф), а ўлада, уласна, сям’і Лукашэнкі», — заявіў паэт. Прычым, на яго думку, на прэзідэнцкіх выбарах 2016 года плануецца перадача ўлады старэйшаму сыну дзейнага прэзідэнта — Віктару Лукашэнку.

Па словах Уладзіміра Някляева, у апошні час Аляксандар Лукашэнка пачаў пераходзіць на пазіцыі Беларускага народнага фронту, з якім «ён ўсяляк змагаўся, спрабуючы трапіць у расійскую палітыку са сваімі інтарэсамі». «Цяпер жа атрымліваецца, што ён — абаронца гэтых самых нацыянальных інтарэсаў, і нават Зянон Пазняк, які галоўны крытык Лукашэнкі ва ўсе часы, кажа пра тое, што лепш Лукашэнка нават, чым прарасійскі Някляеў», — паведаміў палітык.

Уладзімір Някляеў выказаў меркаванне, што «патрабаваць ад Беларусі, каб яна глядзела толькі на Маскву або на Брусель, — гэта не ўлічваць яе інтарэсы». Па яго словах, «заявы аб тым, што заўтра, паслязаўтра, калі, ну, скажам, Мілінкевіч (лідар Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч — Тэлеграф) прыйдзе да ўлады, Беларусь нейкім чынам апынецца ў Еўрасаюзе» — гэта такі ж папулізм, як і аб’яднанне з Расіяй. У той жа час палітык спадзяецца, што расійскія ўлады на будучых выбарах праявяць нейтралітэт і тым самым апынуцца на баку «нашага сумеснага руху наперад».

Някляеў: галоўная праблема ў Беларусі — неадпаведнасць афіцыйнага і рэальнага

Як заявіў палітык, галоўнай праблемай Беларусі з’яўляецца «неадпаведнасць таго, што ёсць на самой справе, рэальнага жыцця з тым, што яны распавядаюць па тэлебачанні, па радыё ў дзяржаўных СМІ». Менавіта таму, па словах паэта, ён і пайшоў у палітыку. Ён таксама лічыць, што рэйтынг Аляксандра Лукашэнкі складае толькі 33%, і «ў гэтым не апошнюю ролю адыгрываюць сённяшнія напружаныя адносіны з Расіяй».

Па яго словах, «сёння склалася ў Беларусі такая знешнепалітычная і ўнутрыпалітычная сітуацыя, што падзенне рэжыму Лукашэнкі магчыма». «Я вас запэўніваю, што мы даможамся, па меншай меры, другога туру. Мы даможамся перамоваў з ім. А перамовы наўрад ці прывядуць да перамогі Лукашэнкі. Ён не ўмее ні з кім размаўляць», — заявіў Уладзімір Някляеў.

У выпадку ж фальсіфікацыі выбараў, палітык абяцае арганізаваць вулічныя акцыі пратэсту. «Наша надзея на людзей, якія туды прыйдуць», — адзначыў ён.

Как вам новость?
Головоломки