Някляеў: калі-небудзь можна паставіць помнік Лукашэнку

03.08.2010 16:50
Архив Редакция

Калі-небудзь у будучыні прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку можна паставіць помнік. Пра гэта заявіў лідар грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду!" Уладзімір Някляеў. Пры гэтым паэт удакладніў, што гэта магчыма пры пэўных умовах, а менавіта, "калі ён зразумее, што для гэтага своечасова трэба сысці для таго, каб не перашкаджаць будучыні тых, хто можа паставіць яму нармальны помнік".

Уладзімір Някляеў лічыць, што прэзідэнцкія выбары адбудуцца ў гэтым годзе. Па яго словах, у пачатку 2011 года, хутчэй за ўсё, адбудзецца дэвальвацыя рубля, што прывядзе да памяншэння сямейнага бюджэту насельніцтва. Гэта, лічыць лідар кампаніі «Гавары праўду!», не дадасць папулярнасці кіраўніку краіны.

Па словах Уладзіміра Някляева, калі пачынаць падрыхтоўку да выбараў толькі сёння, то добра падрыхтавацца немагчыма. Аднак, кампанія «Гавары праўду!» пачала падрыхтоўку значна раней. «З таго, што мы прааналізавалі, сістэматызавалі і падрыхтавалі, вынікае, што да нас могуць прыйсці мільёны выбаршчыкаў», — паведаміў лідар кампаніі.

Байкот у якасці аднаго са сцэнарыяў развіцця прэзідэнцкіх выбараў Уладзімір Някляеў не выключае, аднак сам звяртацца да такой меры не збіраецца. Па яго словах, байкот «разлічаны на перамогу ў невядомай будучыні», у той час як сам паэт бачыць магчымасць сваёй перамогі цяпер. У той жа час адначасовага развіцця двух сцэнарыяў — байкоту і перамогі — па словах Уладзіміра Някляева, быць не можа, перадае «n#####n».

Пры гэтым лідар «Гавары праўду!» адзначыў, што актыўна супрацоўнічае з іншымі апазіцыйнымі лідарамі Беларусі. Так, у яго ёсць дамоўленасць аб супрацоўніцтве на выбарах з Яраславам Раманчуком (прэтэндэнт у прэзідэнты ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Яраслаў Раманчук — Тэлеграф).

«Я на сваіх сустрэчах расказваю пра яго перадвыбарную праграму, ён — аб мэтах кампаніі «Гавары праўду!». І гэта ёсць прыклад таго, як павінны былі б паводзіць сябе ў такі адказны час усе грамадскія арганізацыі, палітычныя партыі і іх лідары», — заявіў Уладзімір Някляеў.

Как вам новость?
Головоломки