Някляеў: Лукашэнка стане лідарам апазіцыі

16.09.2010 11:21
Архив Редакция

Лідар грамадскай кампаніі "Гавары праўду!" Уладзімір Някляеў заявіў, што пасля выбараў дзейны прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка "несумненна, стане апазіцыйным лідарам". Разам з тым, сам Уладзімір Някляеў паставіў перад сабой задачу не проста прыняць удзел у прэзідэнцкай кампаніі, але і перамагчы на будучых выбарах.

Лідар кампаніі «Гавары праўду!» 16 верасня ў Мінску прэзентаваў тэзісы сваёй перадвыбарнай праграмы. Прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта падкрэсліў, што першараднымі для яго з’яўляюцца сацыяльныя і дэмаграфічныя праблемы насельніцтва, «пытанні выжывання беларускай нацыі». «Палітыка — гэта толькі інструмент для вырашэння дадзенай праблемы», — лічыць Уладзімір Някляеў.

У палітычнай сферы Беларусі, па словах палітыка, неабходныя рэформы ў бок парламенцка-прэзідэнцкай рэспублікі. Уладзімір Някляеў адзначыў, што ў беларусаў быў вялікі досвед парламенцкай дэмакратыі ў складзе Вялікага Княства Літоўскага. Гэты досвед парламентарызму, дэмакратычнага дзяржаўнага ладу «генетычна захаваўся» ў беларусаў, лічыць палітык. Паводле яго слоў, трэба выключыць саму магчымасць вяртання ў будучыні да жорсткага аўтарытарнага рэжыму, перадае БелаПАН.

У той жа час самым важным у эканамічнай сферы лідар кампаніі «Гавары праўду!» лічыць мадэрнізацыю сістэмы. Беларусам, па словах палітыка, не падыходзіць ні дзяржаўны, ні алігархічны капіталізм, таму стаўку трэба рабіць на малы і сярэдні бізнэс.

Как вам новость?
Головоломки