Някляеў: Лукашэнку падтрымлівае 33% выбаршчыкаў

29.09.2010 12:59
Архив Редакция

Лідар грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!», прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Беларусі Уладзімір Някляеў, лічыць, што рэйтынг дзейнага кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі складае 33%. «Калі сабраць вакол усіх людзей, якія б у выпадку аб'яднання апазіцыі прагаласавалі за незалежнага кандыдата, то размеркаванне галасоў было б 50 на 50», — адзначыў апазыцыйны палітык.

«Калі мець на ўвазе тэарэтычную магчымасць правядзення выбараў па нармальных стандартах, то Лукашэнка ў першым туры ніяк не перамагае. Таму ён і не паддаецца ні на якія ўгаворы правесці такія выбары», — сказаў лідар кампаніі «Гавары праўду!», Перадае БеаПАН.

Па словах Уладзіміра Някляева, сваю электаральную падтрымку ён «разлічвае цвяроза». «Але не настолькі цвяроза, каб прымаць у разлік словы афіцыйнай прапаганды аб падтрымцы Лукашэнкі з боку 80% насельніцтва, а таксама пра тое, што ўсёй апазіцыі больш чым на 20% падтрымкі разлічваць не варта», — заявіў прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта.

«Задача кампаніі «Гавары праўду!»- перацягнуць на свой бок галасы тых, хто знаходзіцца паміж адсоткамі Лукашэнкі і апазіцыі», — падкрэсліў Уладзімір Някляеў.

Как вам новость?
Головоломки