Някляеў не патрапіць на Усебеларускі сход

03.11.2010 10:27
Архив Редакция

Лідар кампаніі "Гавары праўду!" Уладзімір Някляеў, які прэтэндуе на пасаду прэзідэнта, не зможа прыняць удзел у IV Усебеларускім народным сходзе. Больш за тое, 2 лістапада палітыку адмовілі ў праве стаць упаўнаважаным на сходзе, дзе будуць абірацца дэлегаты ад Ленінскага раёна Мінску, у якім ён пражывае.

Як распавялі ў грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!», упаўнаважаных вылучалі ў 8:30 раніцы 27 кастрычніка на сходзе ў мясцовым выканкаме, аднак жыхары Ленінскага раёна Мінску даведаліся аб гэтым постфактум. Увечары гэтага ж дня Уладзімір Някляеў вырашыў правесці паўторны сход, у якім прынялі ўдзел каля 70 чалавек пры неабходным мінімуме ў 300. Рэшту подпісы за вылучэнне лідара «Гавары праўду!» у якасці ўпаўнаважанага, сабралі ў жыхароў Ленінскага раёна проста ў кватэрах.

Пратакол сходу і яшчэ 27 тыс. подпісаў грамадзян, сабраныя па ўсёй краіне за яго вылучэнне дэлегатам на Усебеларускі сход, Уладзімір Някляеў падаў 28 кастрычніка ў 08:40 ў Адміністрацыю Ленінскага раёна.

Аднак раённая адміністрацыя адмовіла ў просьбе Уладзіміра Някляева на той падставе, што на праведзеным яго прыхільнікамі сходзе не было кворуму. Такі адказ паступіў ад начальніка аддзелу арганізацыйна-кадравай працы Ленінскага райвыканкама Паўла Піскунова.

Як раней перадаваў Тэлеграф, IV Усебеларускі народны сход адбудзецца ў Мінску 6-7 снежня. Па ўсёй Беларусі ўжо пачалося вылучэнне дэлегатаў. Устаноўленая заканадаўствам квота дэлегатаў для Мінску — 400 чалавек, для абласцей — 350 чалавек.

Как вам новость?
Головоломки