Някляеў: пагрозы на адрас Калінкінай — правакацыя

07.09.2010 13:19
Архив Редакция

Ліст з пагрозамі шэф-рэдактарцы газеты "Народная воля" Святлане Калінкінай на паштоўцы кампаніі "Гавары праўду!" лідар гэтай кампаніі Уладзімір Някляеў назваў "відавочнай правакацыяй". "Я паважаю Калінкіну, я яе нават люблю, яна таленавіты журналіст, прыгожая і адважная жанчына. Гэта відавочная правакацыя. Прычым у ланцугу таго, што адбылося ў апошні час, гэта відавочна", — заявіў Уладзімір Някляеў.

Уладзімір Някляеў адзначыў, што прыкладна два тыдні таму Святлана Калінкіна напісала артыкул, у якім крытыкавалася дзеянні кампаніі «Гавары праўду!». «Пасля гэтага мы з ёй сустракаліся, нармальна размаўлялі, ніякіх праблемаў і ніякага недаразуменняў у нас не ўзнікла», — сказаў Уладзімір Някляеў, перадае БелаПАН.

На думку кіраўніка кампаніі «Гавары праўду!», Пагрозы на адрас Святланы Калінкінай з’яўляюцца «ланцужком сістэмна-правакацыйнага падыходу да правядзення прэзідэнцкай выбарчай кампаніі».

«Калі разглядаць усё, што адбылося ў апошні час, — напад на расійскую амбасаду з «кактэйлем Молатава», смерць (не будзем пакуль казаць «забойства») Алега Бябеніна, і пагрозы Калінкінай, — гэта ўжо ланцужок. Да пагрозаў Калінкінай мы маглі б разглядаць усе гэтыя падзеі як асобныя факты. Цяпер — не, гэта ўжо ланцужок фактаў, гэта працэс, гэта сістэма. Гэта ўжо зусім прадуманыя рэчы, і гэта самае небяспечнае, што назіраецца ў нашай краіне», — сказаў Уладзімір Някляеў.

Як раней паведамляў Тэлеграф, Святлана Калінкіна 5 верасня атрымала ананімны ліст з пагрозамі. Тэкст быў набраны на кампутары і раздрукаваны на адной з паштовак, якія распаўсюджвае грамадская кампанія «Гавары праўду!». Невядомыя напісалі на паштоўцы наступнае: «Калінкіна — прадажная мразь, гавары праўду пра сябе. Жыві і бойся. Пачата паляванне на здраднікаў. Яшчэ адзін такі артыкул і табе п…ц».

Как вам новость?
Головоломки