Някляеў перадаў у Мінгарвыканкам 105 тыс. подпісаў за вуліцу Быкава

13.07.2010 09:28
Архив Редакция

Лідар грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду!", Паэт Уладзімір Някляеў перадаў у Мінгарвыканкам 105 тыс. подпісаў пад патрабаваннем перайменаваць у гонар Васіля Быкава адну з сталічных вуліцаў. Подпісы, з якіх 5000 былі арыгінальнымі, а астатнія - адсканаваныя і скапіяваныя з арыгіналаў, прыняў намеснік начальніка аддзела лістоў Мінгарвыканкама Андрэй Серы.

Акрамя таго, Андрэй Серы таксама даў дазвол прынесці і копіі тых подпісаў, якія ў «Гавары праўду!» скралі, паведамляе беларуская служба Радыё «Свабода».

Як ужо паведамляў Тэлеграф, супрацоўнікі органаў унутраных спраў дзявятага ліпеня канфіскавалі з аўтамабіля актывіста грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» Міхася Башуры лісты з подпісамі каля 20 тыс. грамадзянаў за наданне вуліцы Мінску і адной са станцыяў метро імя Васіля Быкава.

Да гэтага, невядомыя абрабавалі кватэру, у якой актывісты «Гавары праўду!» захоўвалі больш за 50 тыс. подпісаў.

18 траўня супрацоўнікі спецслужбаў падчас ператрусу ў офісе кампаніі канфіскавалі больш за 10 тыс. подпісаў.