Някляеў прабудзе пад хатнім арыштам яшчэ пяць месяцаў

24.02.2011 17:04
Архив Редакция

Экс-кандыдату ў прэзідэнты Беларусу Уладзіміру Някляеву падоўжылі тэрмін утрымання пад хатнім арыштам на пяць месяцаў — на той жа час, што і тэрмін следства па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Мінску 19 снежня, па якой паэт праходзіць у якасці абвінавачанага. Пра гэта паведаміў адвакат Уладзіміра Някляева Уладзімір Буштынаў.

У сувязі з працягам расследавання справы аб масавых беспарадках да пяці месяцаў працягнутыя і тэрміны дзеяння мераў стрымання, абраных у дачыненні да абвінавачаных, аднак, у кожным канкрэтным выпадку гэтыя тэрміны розныя, растлумачылі ў праваахоўных органах, перадае БелаПАН.

Як раней паведамляў Тэлеграф, 17 лютага суд Фрунзенскага раёна Мінску вынес першы прысуд па «справе 19 снежня». Васіль Парфянкоў атрымаў чатыры гады пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі строгага рэжыму.

Суддзя Вольга Комар палічыла, што віна мужчыны ў судовым следстве была даказаная, ён з’яўляецца вінаватым у крымінальным злачынстве, прадугледжаным ч. 2 арт. 293 КК Беларусі (удзел у масавых беспарадках).

Уладзімір Някляеў з’яўляецца экс-кандыдатам у прэзідэнты 2010 года, у дзень выбараў быў збіты і арыштаваны, яму прад’явілі абвінавачанні ў датычнасці да масавых беспарадкаў. Пазней, 29 студзеня палітыку змянілі меру стрымання на хатні арышт.

Как вам новость?
Головоломки