Някляеў правядзе акцыю ў падтрымку празрыстых выбараў

25.10.2010 13:01
Архив Редакция

Ініцыятыўная група па вылучэнні кандыдатам у прэзідэнты лідара грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду!" Уладзіміра Някляева 25 кастрычніка плануе правесці акцыю ў падтрымку празрыстых выбараў і празрыстага галасавання. Арганізатары акцыі размесцяць каля ГУМа празрыстую скрыню для галасавання, дзе кожны жадаючы зможа аддаць свой сімвалічны голас за празрыстыя выбары.

«У 15:00 на традыцыйным месцы — каля кругласуткавай палаткі каля ГУМа ўсталёўваем празрыстую урну. Кожны ахвочы зможа аддаць свой сімвалічны голас за празрыстае галасаванне ў Беларусі. Запрашаю далучыцца», — піша ў сваім блогу лідар кампаніі Уладзімір Някляеў.

Таксама ў рамках акцыі будзе агучаны зварот да Рады Еўропы, АБСЕ, парламентаў і ўрадаў краін Еўрасаюза, СНД, Злучаных Штатаў Амерыкі з просьбай садзейнічаць выкарыстанні празрыстых скрыняў для галасавання на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі, піша паэт.

«Са свайго боку мы гатовыя дабівацца заканадаўчага замацавання ў Выбарчым кодэксе РБ нормы, згодна з якой выкарыстанне празрыстых скрыняў для галасавання будзе абавязковым на кожным выбарчым участку краіны», — адзначыў Уладзімір Някляеў у сваім он-лайн дзённіку.

Пры гэтым патэнцыйны прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта паведаміў, што копію дадзенага звароту падасць у Цэнтрвыбаркам Беларусі разам са скаргай на ініцыятыўную групу дзейнага прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі.

Как вам новость?
Головоломки