Някляеў сабраў больш за 200 тыс. подпісаў

26.10.2010 16:34
Архив Редакция

Ініцыятыўная група па вылучэнні кандыдатам у прэзідэнты лідара грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду!" Уладзіміра Някляева сабрала больш за 200 тыс. подпісаў. Пра гэта распавяла прэс-сакратарка прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта Юлія Рымашэўская. Паводле яе слоў, на раніцу 26 кастрычніка ў падтрымку палітыка было сабрана 203.533 подпісы.

«У найбліжэйшы час пачнецца перадача подпісаў у выбарчыя камісіі», — паведаміла Юлія Рымашэўская, перадае БелаПАН.

Акрамя таго, па словах прэс-сакратаркі Уладзіміра Някляева, яны сутыкнуліся з тым, што «ў рэгіёнах подпісы нібыта ў падтрымку Някляева збіралі невядомыя нам людзі, якія не з’яўляюцца членамі ініцыятыўнай групы».

«Таму права здаваць подпісы маюць толькі раённыя каардынатары ініцыятыўнай групы Някляева. Такім чынам мы спадзяемся супрацьстаяць здачы ў камісіі недакладных або сфальсіфікаваных подпісаў», — адзначыла Юлія Рымашэўская.

Как вам новость?
Головоломки