Някляеў: улада ніколі не палохалася так, як цяпер

15.12.2010 17:02
Архив Редакция

Кандыдат у прэзідэнты Уладзімер Някляеў заявіў, што беларускія ўлады ніколі не палохаліся так, як цяпер. «Паўсюдна ўключаны механізмы запалохвання людзей, іх прымушаюць і заганяюць на датэрміновае галасаванне, перашкаджаюць сустрэчам з дэмакратычнымі кандыдатамі, робяць усё, каб зрываць гэтыя сустрэчы», — сказаў палітык.

«За чатыры дні да выбараў сітуацыя ў краіне зусім нядрэнная. Мы выкарыстоўвалі тыя магчымасці, якія пад ціскам Еўрасаюза прадставіла ўлада, — эфектыўна працавалі падчас падпісной, агітацыйнай кампаніі. Як вынік — сёння нас падтрымлівае Беларусь. Беларусь за Лукашэнку не прагаласуе», — адзначыў кандыдат, перадае «Беларускі партызан».
 
У той жа час, па словах Уладзіміра Някляева адзінай прыладай абароны галасоў выбаршчыкаў з’яўляецца Плошча, паколькі дзейны прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка «сам сябе прызначыць шляхам фальсіфікацыяў» з 70-75% галасоў. Пры гэтым сцэнар Плошчы «не прадугледжвае ніякіх дзеянняў, якія б выклікалі ў адказ сілавыя мерапрыемствы ўлады». Будуць агучаныя два пасылу.

«Першае: выбары сфальсіфікаваныя. Другое: патрабуем новыя выбары — без Лукашэнкі. Патрабуем новыя выбары без Лукашэнкі — гэта зусім мірнае патрабаванне, і няма чаго палохаць людзей бомбамі і петардамі», — паведаміў Уладзімір Някляеў.
 
«У мяне няма асабістай нянавісці да Лукашэнкі, я яму не вораг, і не плануем мы выганяць людзей з улады, якія там працуюць. Калі хтосьці працуе на сваім месцы, прафесійна — хай сабе!», — падкрэсліў кандыдат.

Как вам новость?
Головоломки