Някляеў: улада скрала грошы для выхаду з крызісу

20.06.2011 11:32
Архив Редакция

Лідар грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду!", былы кандыдат у прэзідэнты Беларусі Уладзімір Някляеў заявіў, што за эканамічны крызіс "трэба біць па галаве ўладу". "Гэта чынавенства за гэтыя два месяцы накрала ў тры разы больш, чым нам трэба для стабілізацыі ці, у кожным разе, для таго, каб вырашыць манетарную праблему крызісу", — адзначыў палітык, спаслаўшыся на падлікі эканамістаў.

«Цяпер працягваецца спроба ратаваць сябе, ратаваць уладу, ніхто не робіць рэальных крокаў для таго, каб пачаліся рэальныя рэформы і каб сапраўды нешта змянілася. Гуляюць у тое, каб самазахавацца», — лічыць Уладзімір Някляеў, перадае «Еўрапейскае радыё для Беларусі».

Разам з тым былы кандыдат заявіў, што неабходна «размаўляць са сваім апанентам, нават калі ён спрабуе махаць дубінкай». «Пакуль грамадскасць усяляк прапануе дыялог. Тое, што завецца «рэвалюцыяй праз сацыяльныя сеткі», што моладзь беларуская прыдумала, гэта таксама прапанова дыялогу. Моладзь прыйшла на Плошчу пляскаць у далоні. І як ўспрыняла гэта ўлада? Так як ўспрыняла — зноў па адным такім хапуне зрабілі, каго там ўзялі, зноў дубінкамі па галаве… Вось і ўвесь дыялог. Пакуль не зменіцца гэта, да тых часоў мы будзем з імі змагацца, якімі б дубінкамі нас не білі», — падкрэсліў ён.

Някляеў: хай Лукашэнка папросіць спецназаўца ўдарыць яго па галаве

«Няхай Лукашэнка (яму гэта няцяжка) пакліча тое спецпадраздзяленне, тых хлопцаў з дубінкамі, няхай адзін з тых хлопцаў, гэтак жа як мне, два разы шарахне па галаве і тады ўбачым, пад якую коўдру ён схаваецца ці ён пабяжыць у сваю рэзідэнцыю, быццам нічога не адбылося, кіраваць краінай і шукаць трыльён грошай, каб пабудаваць у нас новае шчаслівае грамадства», — сказаў палітык.

«Цынізм рыторыкі ў адносінах да мяне я яшчэ перажыву. Але тое, што ён кажа пра тых хлопцах, палітвязняў, якіх ён пасадзіў у турмы, тое, як ён абыходзіцца цяпер з імі, з іх роднымі, не даючы ім спатканняў, тое, што там ёсць людзі, як Буланаў, якія знаходзяцца пад пагрозай смерці. Бо ў яго такая хвароба, ён можа памерці ў гэтай турме, яму трэба ў шпіталь, вось хай ён пра гэта падумае. Няхай ён прабачэння папросіць у гэтых людзей і ўсяго беларускага народа, і ў Беларусі, якую ён давёў да таго, што лепшых дзяцей Беларусі збіваюць дубінкамі, а ён над гэтым цынічна насміхаецца», — адзначыў Уладзімір Някляеў.

Як раней перадаваў Тэлеграф, Аляксандр Лукашэнка на 17 чэрвеня на прэс-канферэнцыі заявіў, што ў краіне «няма палітвязняў, у нас нават няма такога артыкула». «Яны нам у турме не патрэбныя, яны ўжо і ў краіне не патрэбныя. Адзін з гэтых (Аляксандр Лукашэнка мае на ўвазе экс-кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева — Тэлеграф) ужо быў разам з тупаючымі і мыкаючымі на плошчы. А дзе ты быў на плошчы разам з людзьмі, якіх ты на штурм адправіў? Чаму ў шпіталі пад коўдрай ляжаў, што нават выкурыць не атрымлівалася?», — задаўся пытаннямі Аляксандр Лукашэнка.

Выкліканыя ж раней у суд над палітыкам у якасці сведак супрацоўнікі ДАІ заявілі, што 19 снежня на калону экс-кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева напалі супрацоўнікі спецпадраздзялення міліцыі. Пры гэтым сведкі не змаглі ўказаць, да якога менавіта спецпадраздзялення належалі тыя, хто нападаў.

Как вам новость?
Головоломки