Някляеў: улады скралі ў "Гавары праўду!" ўжо 100 тыс. подпісаў

08.07.2010 11:26
Архив Редакция

Лідар грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду!" паэт Уладзімір Някляеў заявіў, што актывісты кампаніі сабралі 100 тыс. подпісаў за пераназванне адной з мінскіх вуліцаў у гонар Васіля Быкава. Аднак, па словах Уладзіміра Някляева, улады скралі ўсе гэтыя подпісы, "жадаючы выставіць нас балбатунамі".

«Улады крадуць галасы людзей, жадаючы выставіць нас балбатунамі, якія не змаглі сабраць заяўленай колькасці подпісаў за наданне вуліцам Мінску і Горадні, а таксама адной з будучых станцыяў сталічнага метро імя Васіля Быкава», — цытуе лідара «Гавары праўду!» БелаПАН.

Па словах Уладзіміра Някляева, актывісты кампаніі абяцалі сабраць мінімум 50 тыс. подпісаў, а сабралі ў два разы больш. «Каб ні ў каго не было ніякага сумневу, што людзі падтрымліваюць нашу ініцыятыву», — падкрэсліў паэт.

Як ужо паведамляў Тэлеграф, 18 траўня падчас ператрусу ў офісе кампаніі «Гавары праўду!» супрацоўнікі праваахоўных органаў канфіскавалі дзесяць тысяч подпісаў за перанайменне вуліцы ў гонар Васіля Быкава.

Пятага ліпеня, ў актывістаў грамадзянскай кампаніі канфіскавалі аўтамабіль, у багажніку якога знаходзілася 30 тыс. подпісаў, а шостага ліпеня невядомыя скралі 50 тыс. подпісаў з кватэры актывістаў.

Как вам новость?
Головоломки