Някляеў: выбары прэзідэнта ў Беларусі могуць адкласці на год

19.07.2010 11:11
Архив Редакция

Лідар грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду!" Уладзімір Някляеў не выключае таго, што прэзыдэнцкія выбары ў краіне могуць быць перанесеныя на год. "Безумоўна, гэтыя выбары не могуць быць адмененыя. Гэта была б катастрофа. Але тое, што яны могуць быць адкладзеныя, — я не выключаю", — сказаў Уладзімір Някляеў.

«У сувязі з тым, што нас з усіх бакоў абкружылі ворагі, нават Расія перакрывае ўсе трубы, якія толькі можа перакрыць, — гэта можа быць названа як адна прычына, па якой трэба ратаваць Бацькаўшчыну, а не займацца дэмакратычнымі гульнямі. Грошай няма. Яны былі, але гад «Газпром» забраў! Вось калі б былі грошы, то правялі б гэтыя выбары. А як не, то што іх — у народа забіраць, каб у гэтыя гульні гуляць?» — цытуе Уладзіміра Някляева «Еўрапейскае радыё для Беларусі».

У той жа час лідар кампаніі «Гавары праўду!» абверг інфармацыю аб тым, што ён нібыта пагадзіўся прыняць удзел у будучых выбарах у якасьці прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта. Па словах паэта, ён пакуль не вырашыў, ісці на выбары.

У той жа час Уладзімір Някляеў не выключае, што калі дата выбараў будзе прызначаная і кіраўніцтва кампаніі разам з яе актывістамі вырашаць, што ўдзел у выбарах трэба прыняць, то ён выканае іхняе рашэнне.

Как вам новость?
Головоломки