Някляеў: выбары ўжо можна не прызнаваць

09.11.2010 08:53
Архив Редакция

Прэзідэнцкія выбары, якия адбудуцца ў Беларусі 19 снежня, не будуць дэмакратычнымі, заявіў патэнцыйны кандыдат Уладзімір Някляеў 8 лістапада на прэс-канферэнцыі, прысвечанай выпрацоўцы адзінай стратэгіі дзеянняў апазіцыі на прэзідэнцкіх выбарах. "Ужо сёння іх можна было б не прызнаваць і не браць у іх удзел", — адзначыў палітык.

«Але мы ведаем, што гэтага нам рабіць нельга», — падкрэсліў Уладзімір Някляеў. Як перадае карэспандэнт Тэлеграфа, з ім згодны і іншы прэтэндэнт на пасаду кіраўніка дзяржавы, Мікалай Статкевіч. Па ягоных словах, аб недэмакратычнасці выбараў можна казаць ужо пасля этапа стварэння рэгіянальных выбарчых камісій.

«Ва ўсіх краінах свету, дзе адмаўлялі ў праве свабоднага выбару, людзі дамагаліся гэтага ў выніку масавых актыўных пратэстных выступаў. Таму нам варта пагаварыць аб каардынацыі дзеянняў у дадзенай сітуацыі. Але з чагосьці трэба пачынаць, не чакаць, пакуль спадарыня Ярмошына (старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына — Тэлеграф) абвесціць 19 снежня аб 80 з нечым адсотках галасоў і потым наўздагон пратэставаць. Я думаю, што пратэставаць варта раней, пратэставаць супраць таго, як сфармаваныя выбаркамы, супраць імітацыі», — заявіў ён.

У сувязі з гэтым апазіцыйныя палітыкі прапанавалі правесці 24 лістапада на Кастрычніцкай плошчы Мінску мітынг-сустрэчу з выбаршчыкамі, каб данесці ім сваю пазіцыю. Аднак, як лічыць Уладзімір Някляеў, пратэставаць у першую чаргу варта не супраць а за: за дэмакратычныя і справядлівыя выбары.
 
«Пляцоўкай ўсіх нашых дамоўленасцяў можа быць толькі плошча. Усё. Размеркаванне абавязацельстваў і адказнасці за плошчу. Удзельнічаеш у гэтым працэсе — удзельнічаеш у вызначэнні агульнай стратэгіі», — паведаміў лідар руху «Гавары праўду!».

«Пакуль нам удалося дамагчыся толькі аднаго — толькі флэшмоба, агульнага пікету. Вось тут з’явіліся ўсе, таму што там можна было прыйсці, спакойненька стаць перад камерай, пакрасавацца і разысціся», — адзначыў ён.

Як паведаміў яшчэ адзін патэнцыйны кандыдат, адзін з лідараў «Беларускай хрысціянскай дэмакратыі» Віталь Рымашэўскі, галоўным адрозненнем пратэстаў гэтых выбараў ад пратэстаў 2006 года з’яўляецца арганізаваны сцэнар.

«Дакладны сцэнар Плошчы будзе грунтавацца на тым, якая колькасць людзей выйдзе на плошчу, у якой ступені яны будуць гатовыя да далейшых дзеянняў. Самы аптымістычны сцэнар — гэта нацыянальны страйк, нацыянальная забастоўка», — заявіў ён.

Лябедзька: галоўнае не Плошча, а перамога

У той жа час лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька заявіў, што асноўнай задачай з’яўляецца не збор людзей на плошчу ні 24 лістапада, ні 19 снежня, а перамога, або як мінімум пачатак рэальнага перамоўнага працэсу паміж уладай і апазіцыяй пры пасярэдніцтве міжнародных структур. «Усё астатняе гэта толькі інструменты, у тым ліку і адзіны кандыдат», — адзначыў ён.

«Да чаго можа прывесці круглы стол, я не ведаю, але я веру, што мы зможам матываваць і міжнародныя структуры, каб яны змянілі сваю стратэгію, якую яны сёння праводзяць у Беларусі. Таму што, калі не будзе Плошчы, калі не будзе вялікай колькасці пратэстуючых людзей, то адбудзецца найгоршае — ціхая легітымізацыя, з’яўленне так званай сістэмнай апазіцыі з тых, хто сёння не прысутнічае тут і далёкая-далёкая перспектыва да Колі (малодшага сына Аляксандра Лукашэнкі Мікалая — тэлеграф)», — падкрэсліў Анатоль Лябедзька.

Паводле яго слоў, мэтай каардынацыі дзеянняў з’яўляецца прыцягненне на бок апазіцыі тых выбаршчыкаў, якія не вызначыліся, «ці аддаць голас Лукашэнку, ці ўпершыню прагаласаваць за альтэрнатыву». «Вось гэтыя людзі, якія вагаюцца, іх плошчай не прыцягнеш. Іх замовамі, што нам патрэбна дэмакратыя і правы чалавека, таксама не прымусіш прагаласаваць. Ім патрэбныя больш празаічныя рэчы: як мы будзем вырашаць пытанні заробкаў, пенсій, які будзе сістэма сацыяльнага забеспячэння і гэтак далей. Гэта таксама беларускія рэаліі», — лічыць лідар АГП.

Па яго словах, трэба вызначыць хто і з якім сегментам электарату будзе працаваць і несці за гэта адказнасць. Для каардынацыі дзеянняў ён таксама прапанаваў падпісаць ўсім патэнцыйным кандыдатам дакумент, у якім вызначаны асноўныя пазіцыі адносна выбараў. Там таксама змешчана канстатацыя асноўных фактаў, якія сведчаць аб недэмакратычнасці выбарчага працэсу, а таксама пасланне міжнародным арганізацыям з прапановай паўплываць на працэс выбараў (павялічыць колькасць назіральнікаў, тэрміны іх знаходжання, дамагчыся па дыпламатычных каналах права ажыццяўляць экзітполы, спыніць пераслед прэсы).

«Ну і тут вердыкт, вердыкт палітычны, што на сённяшні дзень на этапе фармавання выбарчых камісій створана сістэма для татальных фальсіфікацый. Вось адна галоўная лічба. Сёння весці падлік галасоў у выбарчых камісіях на 99,78% будуць весці прадстаўнікі Аляксандра Лукашэнкі», — паведаміў кіраўнік АГП.

У той жа час ён адзначыў, што ў патэнцыйных кандыдатаў розны патэнцыял, а такім чынам і розныя магчымасці для супрацоўніцтва. «Пакуль працуе на плошчу мэтанакіравана і з найбольшай эфектыўнасцю толькі адзін палітычны суб’ект, адна асоба — Аляксандр Лукашэнка. Вось Аляксандр Лукашэнка пакуль што, калі адкінуць ўсе дэкларацыі і заявы, сваімі дзеяннямі — тое, што зрабілі пры фармаванні ўчастковых камісій, тое, што робіцца — рэальна сее нездаволенасць сярод людзей і стварае матывацыю выйсці на плошчу. Таму наша прапанова — давайце дапаможам Аляксандру Лукашэнку», — сказаў Анатоль Лябедзька.

Как вам новость?
Фото и видео

«Поймал «крокодила» — На Гродненщине рыбак выловил щуку весом более 12 кг

В украинском Днепре ракета попала в жилую пятиэтажку. Есть погибшие

МВД показало кадры контртеррористических учений в Минске по сценарию теракта в Crocus City Hall

«Хозяин хотел 1,5 миллиона долларов» — Белорус показал «непокорённый» домик в Минске

«Инженерная мысль на высоте» — В TikTok показали старинный деревенский ключ. Как им пользоваться?

«Они там круглые сутки плавают?» — Часы из синхронисток в израильском аэропорту покорили соцсети

«Чем пичкают?» — Парень спросил в TikTok, что не так с купленной курицей. Но белорусов удивила не она

В США побили мировой рекорд по танцам на пуантах — одновременно станцевали 353 балерины

«Яша, тебя ничего не смущает?» — Брестчанин показал в ТикТоке «позор всех аистов». Но белорусы не согласились

В Индонезии впервые за 22 года проснулся вулкан Руанг – сотни людей эвакуировали

В ГАИ показали, как в Витебске легковушка сбила на переходе 9-летнего мальчика

«Белорусская Голландия» — В TikTok показали поле из тюльпанов на Брестчине. Пользователи не поверили

«Звучит как болезнь» — В TikTok посоветовали белорусам есть этот редкий гриб. А может, не стоит?

Лук, грибочки и экскаватор. Вот как готовит завтрак заведующий машинно-тракторным парком

Головоломки