Някляеў завочна ўсё ж выступіў на Усебеларускім сходзе

09.12.2010 12:37
Архив Редакция

Нягледзячы на тое, што кандыдату ў прэзідэнты Беларусі Уладзіміру Някляеву не дазволілі прысутнічаць на IV Усебеларускім народным сходзе, яго песня «Белае віно і чырвонае» ў выкананні Анжалікі Агурбаш стала фінальным акордам форуму. "Цяпер я магу смела сказаць, што я быў там і выступіў", — адзначыў паэт.

Кандыдат не сумняецца, што выбар спявачкі на гэтую песню для такога мерапрыемстве быў цалкам свядомы. «У «бессвядомку» тут не згуляеш. Яна дзяўчынка дарослая. Як-ніяк, маці не аднаго дзіцяці», — падкрэсліў паэт.

Як перадае «Салідарнасць», па словах Уладзіміра Някляева, у дадзенай песні можна знайсці прыхаваны сэнс: белыя і чырвоныя колеры з’яўляюцца асаблівасцю беларускіх нацыянальных сімвалаў. «У песні ж спяваецца: «Белае віно і чырвонае — кожнаму сваё»», — адзначыў палітык.

Анжаліка Агурбаш, якая да замужжа была вядомая як Ліка Ялінская, выконвае песню «Белае віно і чырвонае» на працягу 17 гадоў яшчэ з часоў свайго выступу ў ансамблі «Верасы».

Как вам новость?