Някляеў змяніў месца працы і падаў дакументы ў ЦВК

12.11.2010 17:00
Архив Редакция

У пятніцу, 12 лістапада, лідар кампаніі "Гавары праўду!" Уладзімір Някляеў падаў у Цэнтрвыбаркам Беларусі дакументы для рэгістрацыі сябе кандыдатам у прэзідэнты Беларусі. Не жадаючы рызыкаваць пасля ліквідацыі ІПУ "Рух наперад", перад падачай дакументаў у ЦВК палітык звольніўся з пасады дырэктара гэтай арганізацыі.

Дакументы на рэгістрацыю кандыдатам у прэзідэнты паэт падаў у якасці выканаўчага дырэктара Міжнароднага грамадскага аб’яднання сацыяльнай падтрымкі дзяцей і моладзі «Клопат», членам якога ён з’яўляўся раней, паведамляе «Беларускі партызан». Прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта падаў у Цэнтрвыбаркам заяву аб згодзе балатавацца ў прэзідэнты, анкету, дэкларацыі аб даходах і маёмасці сваю і жонкі.

Па словах палітыка, рашэнне змяніць месца працы ён прыняў праз тое, што ЦВК мог абвінаваціць яго ў падачы недакладных звестак і зняць з перадвыбарнай гонкі. Пры гэтым палітык спаслаўся на намесніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінгарвыканкама Дзмітрыя Антаневіч, які раней паведаміў, што «Рух наперад» у любы момант могуць выключыць з Адзінага рэгістра, і Уладзімір Някляеў у любы момант можа стаць беспрацоўным.

У сваю чаргу начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінгарвыканкама Зелянко заявіў, што «дэ-юрэ «Рух наперад» ужо не існуе, і дэ-юрэ Някляеў — ужо не дырэктар».

Как вам новость?
Головоломки