Някляева, Рымашэўскага і Палажанку пачнуць судзіць 5 траўня

22.04.2011 16:56
Архив Редакция

Судовы працэс фігурантаў "справы 19 снежня" Уладзіміра Някляева, Андрэя Дзмітрыева, Сяргея Вазняка, Аляксандра Фядуты, Віталя Рымашэўскага і Насты Палажанкі прызначаны на 5 траўня і пачнецца ў 10:00 у Фрунзенскім судзе Мінску. Пра гэта паведаміла адвакат Сяргея Вазняка Ларыса Атаманчук.

«Я рады, што суд пачнецца ў Дзень нараджэння Карла Маркса і дзень выхаду першага нумара газеты «Праўда», — іранічна заявіў рэдактар газеты «Таварыш» Сяргей Вазняк. Ён дадаў, што не чакае апраўдальнага прысуду, паколькі «ў нашай краіне такія працэсы, на жаль, не могуць заканчвацца апраўдальнымі прысудамі», паведамляе сайт АГП.

Як ужо перадаваў Тэлеграф, Насту Палажанку, экс-кандыдатаў у прэзідэнты Віталя Рымашэўскага і Уладзіміра Някляева, а таксама давераную асобу Някляева Сяргея Вазняка, былога кіраўніка і сябра штаба Някляева Андрэя Дзмітрыева і Аляксандра Фядуту абвінавачваюць па ч.1 арт.342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, ці ўдзел у іх). Сяргею Вазняку, акрамя таго, прад’яўленыя абвінавачанні па ч.1 арт.401 (заведама ілжывае паказанне).

Максімальнае пакаранне, якое па гэтых абвінавачаннях можа пагражаць фігурантам «справы 19 снежня» — тры гады пазбаўлення волі. Някляеў, Вазняк, Дзмітрыеў і Фядута з’яўляюцца кіраўніцтвам грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!»

Как вам новость?
Головоломки