Нямцоў: Беларусь увойдзе ў ЕС раней за Украіну

31.08.2010 11:33
Архив Редакция

Расійскі палітык Барыс Нямцоў упэўнены, што новая дэмакратычная Беларусь непазбежна стане часткай аб'яднанай Еўропы і, такім чынам, пакажа прыклад Расіі. "Каго б ні абралі наступным прэзідэнтам Беларусі, ваша траекторыя зразумелая, вы будзеце часткай аб'яднанай Еўропы і хутчэй, чым Украіна", — заявіў Барыс Нямцоў.

Па словах Барыса Нямцова, у расійскіх дэмакратаў «шкурны інтарэс» да перамогі дэмакратыі ў Беларусі. «Расійцам патрэбны станоўчы прыклад руху суседняй постсавецкай краіны па шляху дэмакратыі і еўрапейскай інтэграцыі», — растлумачыў расійскі палітык, перадае БелаПАН.

Нямцоў: нас спрабавалі выкарыстоўваць у вайне паміж Лукашэнкам і Пуціным

Кажучы аб інфармацыйнай вайне паміж Масквой і Мінскам, Барыс Нямцоў падкрэсліў, што паказаныя па расійскім тэлебачанні фільмы «Хросны бацька» — «гэта прапаганда», «ад іх непрыемна на душы».

«Нас спрабавалі, як і Саакашвілі, выкарыстоўваць у вайне паміж Лукашэнкам і Пуціным, — заявіў Барыс Нямцоў. — Але мы не збіраемся дапамагаць беларускаму дыктатару і здраджваць сваім дэмакратычным паплечнікам у Беларусі».

Как вам новость?
Головоломки