Нямцоў: кропкай кіпення для Пуціна сталіся рэгулярныя сустрэчы Лукашэнкі з Беразоўскім

27.07.2010 15:05
Архив Редакция

Былы віцэ-прэм'ер Расіі Барыс Нямцоў лічыць, што канфлікт паміж Расіяй і Беларуссю ляжыць не ў эканамічнай, а ў палітычнай плоскасці, і гэта канфлікт асабістага характару паміж прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам і прэм'ер-міністрам Расіі Уладзімірам Пуціным. Па словах Барыса Нямцова, кропкай кіпення "для Пуціна сталіся рэгулярныя сустрэчы Лукашэнкі з Беразоўскім".

«Пуцін і Лукашэнка вельмі падобныя адзін на аднаго. Бачна, што яны ненавідзяць адзін аднаго. Усе назапашвалася паступова: Лукашэнка не прызнаў Паўночную Асетыю і Абхазію, доўга адмаўляўся ўступаць у Мытны Саюз. Ён спрабуе бяспошлінна ўвозіць нафту ў краіну, — у выніку ўсе дайшло да кропкі кіпення. Пуціна раздражняе, што Лукашэнка ставіцца да Расіі, як да дойнай каровы», — заявіў Барыс Нямцоў у каментары ўкраінскаму выданню «Дело».

«Апошнімі кроплямі для ўсплёску палітычнай істэрыкі, якую мы бачым у Расмі, былі дзве падзеі: рэгулярныя сустрэчы Лукашэнкі з Беразоўскім, галоўным ворагам Пуціна і дэманстратыўна нежаданнем Лукашэнкі падпісваць пагадненне аб Мытным Саюзе», — сказаў Барыс Нямцоў.

Пры гэтым лідар расійскага апазыцыйнага руху «Солидарность» лічыць, што «рэакцыя Пуціна абсалютна недарэчная, у яго няма ніякай стратэгіі». «Пуцін не можа ўплываць на ход прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, таму што ён сам дапамагаў Лукашэнку ўсе гэтыя гады знішчаць апазіцыю. Пуцін субсідаваў яго эканоміку, а грошы ішлі на падтрымку спецслужбаў, на знішчэнне апазіцыі, свабодных СМІ і гэтак далей», — адзначыў Барыс Нямцоў.

«Сёння паляна палітычнай канкурэнцыі зачышчана настолькі, што няма ні воднага чалавека, якога можна было б супрацьпаставіць Лукашэнку. Нянавісць застанецца, а кандыдата не будзе. Беларусь, гэта не Украіна. Там (у Беларусі) такая сістэма кіравання, што любое непадпарадкаванне азначае ці адстаўку, ці турму», — заявіў былы віцэ-прэм’ер Расіі.

У заключэнне Барыс Нямцоў сказаў: «Думаю, што і пасля прэзідэнцкіх выбараў (у Беларусі), аўтарытарныя правадыры (Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін), не змогуць ні пра што дамовіцца, таму, што дамоўленасць азначае кампраміс. Ні той ні другі на гэта не здольныя».

Как вам новость?