Нямцоў: Лукашэнка і Пуцін павінны сысці з палітычнай сцэны

20.08.2010 17:13
Архив Редакция

Расійскі палітык, член бюро федэральнай палітрады Аб'яднанага дэмакратычнага руху "Салідарнасць" Барыс Нямцоў лічыць, што прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і прэм'ер-міністр Расіі Уладзімір Пуцін павінны як мага хутчэй сыйсці з палітычнай сцэны.

«Гэта будзе вызваленнем беларускага і расійскага народаў», — заявіў Барыс Нямцоў, дадаўшы, што Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін мала чым адрозніваюцца адно ад аднаго, цытуе палітыка сайт АГП.

У той жа час Барыс Нямцоў лічыць, што ў Беларусі больш шанцаў стаць нармальнай развітай дэмакратыяй, чым у Расіі. «Я ўпэўнены, што хто б ні прыйшоў пасля Лукашэнкі, краіна будзе рухацца ў Еўропу. Як толькі вы з Лукашэнкам развітаецеся, краіна стане еўрапейскай. Так, будуць зігзагі, праблемы, але вам нават лягчэй, чым Украіне. Таму што няма такога падзелу на Захад і Усход, краіна маленькая, па сутнасці монаэтнічная, ніякіх ксенафобскіх праяваў няма. Краіна не з’яўляецца пагрозай для адзінства Еўрасаюза. Так што я думаю, што Беларусь найбольш падрыхтаваная да таго, каб стаць еўрапейскай цывілізаванай краінай», — заявіў расійскі палітык.

У той жа час, на думку Барыса Нямцова, на будучых прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі Крэмль ніяк не зможа паўплываць на іх ход, бо раней ён знішчыў апазіцыю. «Цяпер яна раздробленая, разрозненая. І хаця там шмат прыстойных людзей, на выбары ідзе тузін кандыдатаў, што відавочна гарантуе паразу. Крамлю няма на каго ставіць», — адзначыў эксперт.

«Вядома, Пуцін Лукашэнку цярпець не можа, але ўсе гэтыя шматмільярдныя датацыі, якія атрымоўвала Беларусь за кошт таннага газу і нафты, ішлі на знішчэнне апазіцыі, на рэпрэсіўны апарат і ўмацаванне ўлады Лукашэнкі, — дадаў Барыс Нямцоў. — Цяпер ён немінуча будзе абраны, нягледзячы на тое, што ў Крамлі будуць рыпець зубамі. У Крамля няма ніякіх шанцаў паўплываць на ўнутрыпалітычную сітуацыю ў Беларусі, і яны проста шалеюць ў гістэрыцы, выконваючы «Бацьку 1, -2″ і гэтак далей».

У сувязі з гэтым Барыс Нямцоў лічыць, што падчас перадвыбарчай кампаніі ў Беларусі Крэмль будзе паводзіць сябе «адмоўна і дрэнна». «А Лукашэнку гэта будзе выкарыстоўваць у сваю карысць і распавядаць, што ён абаронца суверэнітэту», — дадаў расійскі эксперт.

Как вам новость?
Головоломки