Нянечку дзіцячага дома асудзілі на восем гадоў за перавозку наркотыкаў

18.01.2011 17:02
Архив Редакция

Суд Чыгуначнага раёна Віцебску прысудзіў 56-гадовую нянечку аднаго з дзіцячых дамоў горада да васьмі гадоў пазбаўлення волі за перавозку буйной партыі наркотыкаў. Праваахоўнікі затрымалі жанчыну на чыгуначнай станцыі. Пры сабе віцябчанка мела 197 грамаў гераіну.

Затрыманая патлумачыла, што наркотык яна перавозіла з горада Ярцава Смаленскай вобласці (Расія) у Віцебск па просьбе нейкай цыганкі, перадаюць «Народныя навіны Віцебска».

Разам з тым, 197 грамаў гераіну, па мерках праваахоўных органаў, гэта буйная партыя наркотыкаў. Такой колькасці хапіла б на 500 дозаў, агульным коштам у 60 млн. рублёў.

Как вам новость?