"Ноч музеяў -2011" у Беларусі — праграма

14.05.2011 15:49
Архив Редакция

Больш за 60 музеяў Беларусі прымуць удзел у міжнароднай акцыі "Ноч музеяў". Пра гэта паведаміла 14 траўня на прэс-канферэнцыі галоўная спецыялістка ўпраўлення ўстаноў культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Святлана Гаўрылава. Акцыя аб'ядноўвае больш за дзве тысячы музеяў з 40 краін.

У 2010 годзе ў ёй прынялі ўдзел 3,2 тыс. музеяў. Беларусь далучылася да «Ночы музеяў» у 2004 годзе. Штогод кожны музей прыдумляў для наведнікаў разнастайную праграму. «Не менш цікавымі яны будуць і гэтым разам», — адзначыла Святлана Гаўрылава, перадае БелТА.

Таксама праграмы, у кожнай з якой ёсць свая разыначка, падрыхтавалі і абласныя музеі рэспублікі.

Так, 14 траўня 2011 года ў Нацыянальны мастацкі музей бясплатна пройдуць жанчыны ў «маленькіх чорных сукенках», у Нацыянальны гістарычны музей — людзі-карціны, а ў музеі Янкі Купалы будуць паказваць рэкламу і граць джаз, перадае СТВ.

Поўная праграма Ночы музеяў у Мінску тут.

Как вам новость?