"Ноч пажыральнікаў рэкламы" ў Rubin Plaza будзе праходзіць штотыдзень

25.06.2010 11:25
Архив Редакция

Праект "Ноч пажыральнікаў рэкламы" ўжо даўно палюбіўся публіцы ва ўсім свеце. Сёлета спаўняецца 30 гадоў з дня першай дэманстрацыі ў Парыжы ролікаў са знакамітай калекцыі француза Жана Мары Бурсіко. З 2000 года паказы арганізуюцца і ў Мінску. Аднак калі раней яны праходзілі нячаста, то ўжо хутка падборкі маленькіх рэкламных шэдэўраў можна будзе глядзець кожны тыдзень.

«Ноч пажыральнікаў рэкламы» атрымае прапіску ў новым арткінатэатры Rubin Plaza, які адкрыецца ў сталіцы Беларусі гэтым летам.

Ідэя аб’яднаць два ўласныя праекты ўзнікла ў кіраўніка кампаніі «Індустрыя рэкламы» Аляксандра Мікалайчука. «У апошні час мы ўзялі паўзу па правядзенні «Ночы пажыральнікаў рэкламы» і чакалі адкрыцця сваёй пляцоўкі, — кажа Аляксандр Мікалайчук. — Найлепшая рэклама з усяго свету стане выдатным дадаткам да кінапаказу ў Rubin Plaza. Акрамя таго, цяпер убачыць ролікі змогуць усе ахвотныя. Раней гэта было праблемай. Як правіла, квіткі на паказы ў вялікай зале Палаца Рэспублікі раскуплялі за тры дні да мерапрыемства».

Новы кінатэатр прэміум-класа Rubin Plaza адкрыецца ў аднайменным гандлёва-забаўляльным цэнтры па адрасе праспект Дзяржынскага, 5. Першы ў Мінску прыватны арткінатэатр будзе складацца з дзвюх лічбавых залаў: на 94 і 54 месцы. У адной зале будуць дэманстравацца найноўшыя сусветныя прэм’еры ў суперпапулярным фармаце 3D. Іншая зала кінатэатра будзе арыентавана на артхаус і тэматычныя праграмы. У Rubin Plaza таксама запрацуе кінабар, дзе ўпершыню ў Мінску будуць гатаваць папкорн і цукровую вату.

Как вам новость?
Головоломки