Новае пасведчанне кіроўцы ў Беларусі пачнуць выдаваць у лютым

15.12.2010 16:16
Архив Редакция

Намеснік міністра ўнутраных спраў Беларусі Яўген Полудзень 15 снежня паведаміў, што правы кіроўцы новага ўзору ў Беларусі плануюць пачаць выдаваць з 1 лютага 2011 года. Па словах намесніка міністра, апаратуру для выдачы пасведчанняў новага ўзору ўжо ўсталявалі па ўсёй краіне. Каштаваць новыя правы будуць 17,5 тыс. рублёў.

Яўген Полудзень распавёў, што новыя правы будуць прадстаўляць сабой пластыкавую картку з фатаграфіяй іх уладальніка, яго подпісам, а таксама асабістай інфармацыяй аб кіроўцу. Дакумент будзе аформлены на ангельскай, беларускай і расіскай мовах, перадае БелТА.

Каб замяніць старое пасведчанне на новае, кіроўцам неабходна звярнуцца з заявай у адпаведнае падраздзяленне міністэрства ўнутраных спраў Беларусі. Неабходна таксама даць старое пасведчанне, пашпарт, медыцынскую даведку і квітанцыю аб выплаце пошліны.

Яўген Полудзень растлумачыў, што правы новага, міжнароднага ўзору спатрэбяцца кіроўцам для паездак за мяжу з 29 сакавіка 2011 года, калі ўступяць у сілу папраўкі да Канвенцыі аб дарожным руху 1968 года.

Как вам новость?
Головоломки