Новага пасла Польшчы ў Беларусі прызначаць восенню

23.07.2010 09:09
Архив Редакция

Толькі ўвосень амбасаду Польшчы ў Мінску ўзначаліць новы пасол. Пра гэта паведаміў першы сакратар амбасады Польшчы ў Беларусі Павел Марчук. "Ёсць ужо пэўная кандыдатура на гэтую пасаду і прыкладны тэрмін, калі новы амбасадар прыедзе ў Мінск, аднак перад афіцыйным камюніке прозвішча назваць не магу", — адзначыў дыпламат.

Пры гэтым Павел Марчук падкрэсліў, што канчаткова імя новага амбасадара будзе названа восенню, перадае Радыё «Рацыя».

«У дадзены момант абавязкі пасла цяпер выконвае саветнік Вітальд Юраш. Усе з разуменнем успрынялі прычыну адклікання ранейшага амбасадара Генрыка Літвіна», — сказаў Павел Марчук.

Былы пасол Польшчы ў Беларусі Генрык Літвін пасля авіякатастрофы польскага ўрадавага самалёта быў прызначаны віцэ-міністрам замежных спраў. Ён змяніў на пасадзе Анджэя Крэмера, які загінуў у смаленскай катастрофе.

Как вам новость?
Головоломки