Новая станцыя мінскага метро атрымае назву "Шчомысліца"

19.01.2011 15:30
Архив Редакция

Канцавая станцыя Маскоўскай лініі мінскага метрапалітэна будзе называцца "Шчомысліца". Як расказала начальніца ўпраўлення культуры Мінгарвыканкама Віталіна Рудзікава, такое рашэнне 19 студзеня прынялі дэпутаты гарсавету.

«Дадзеная назва — станцыя метро «Шчомысліца» — адпавядае асноўным прынцыпам гарадской тапанімікі: гістарычнай, арыенціровачнай і эстэтычнай. Станцыя будзе знаходзіцца каля вёскі і будучага мікрараёна «Шчомысліца», — распавяла начальніца ўпраўлення культуры Мінгарвыканкама, паведамляе «Еўрапейскае радыё для Беларусі».

Пачаць будаўніцтва новай станцыі плануюць у 2013 годзе.

Як ужо перадаваў Тэлеграф, галоўны інжынер «Мінскметрапраект» Віктар Паляшчук расказаў, што ў 2013 годзе ў Мінску будзе ўжо на ўсю моц ісці будаўніцтва трэцяй лініі метрапалітэна. Тады ж на карце горада з’явіцца як дзейны аб’ект станцыя метро «Малінаўка», якая размесціцца на першай лініі метро пасля станцый «Грушаўка», «Міхалова» і «Пятроўшчына», якія плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў 2012 годзе.

Как вам новость?
Головоломки