Новы цукровы завод у Беларусі будзе працаваць толькі на экспарт

03.11.2010 15:20
Архив

Новы, пяты па ліку завод вытворчасці цукру ў Беларусі будзе працаваць толькі на экспарт. Пра гэта паведаміў 3 лістапада старшыня канцэрну "Белдзяржхарчпрам" Іван Данчанка. Паводле яго слоў, "патрэбнасць Беларусі ў цукры цалкам забяспечваюць чатыры айчынныя заводы", таму пяты "будзе працаваць толькі на экспарт".

«Да 2015 года ў Беларусі прадугледжваецца вырошчванне 5,5 млн. тон цукровых буракоў. Таму, натуральна, гэта запатрабуе будаўніцтва пятага завода», — адзначыў Іван Данчанка, паведаміўшы, што ў цяперашні момант актыўна вядуцца перамовы з сусветнымі інжынірынгавых кампаніямі і інвестарамі.

«Я думаю, ужо ў наступным годзе мы падпішам кантракт», — сказаў Іван Данчанка, перадае БелТА.

Паводле яго слоў, нягледзячы на тое, што, раней планавалася, што новае прадпрыемства ўзвядуць у Магілёўскай вобласці, «ёсць адна цікавая пляцоўка і ў Гарадзенскай вобласці».

Як раней паведамляў Тэлеграф, у найбліжэйшыя два-тры гады ў Беларусі плануецца пабудаваць новы цукровы завод, праектаваная магутнасць якога складзе 1,6-1,7 млн. тон цукровых буракоў. Плануецца, што новы цукровы завод, заснавальнікамі якога стануць чатыры айчынныя цукровыя заводы, будзе ўзведзены ў Бабруйску.