Новы музей ВАВ у Мінску пачнуць будаваць у сакавіку

04.03.2010 09:13
Архив Редакция

У Мінску ў сакавіку гэтага года плануецца пачаць будаўніцтва новага будынка Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Пра гэта паведамілі ў ГПА "Мінскбуд". Новы будынак музея размесціцца на ўзгорку ля стэлы "Мінск — горад-герой". Замоўцам будаўніцтва выступіў УКБ Мінгарвыканкама.

“Поруч музея будзе закладзена плошча Пераможцаў, упрыгожваннем якой стане фантан са 170 бруямі вады, сімвалізуючымі 170 вызваленых ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны населеных пунктаў. Вада будзе спадаць па схіле ўзгорка. З правага боку будынка разаб’юць парк Перамогі“, — распавялі ў «Мінскбудзе», паведамляе БелТА.

Вонкавае аблічча будынка, па задумцы архітэктараў, павінна распавядаць пра веліч перамогі, моцы войска і народа. «Будынак будзе ўяўляць сабою архітэктурны салют, на промнях якога змясцуюцца скульптурныя рэльефы і будуць напісаны імёны Герояў Савецкага Саюза. Увечар архітэктурныя промні салюту працягнуць лазерныя. Лазернае шоў будзе праглядацца з усіх кропак горада», — запэўнілі спецыялісты.

У «Мінскбудзе» адзначылі, што новы музей «увянчае купал, у якім запраектаваны зала Перамогі». «Будынак будзе складацца з чатырох блокаў: у іх змесцяцца экспазіцыі, якія распавядаюць гісторыю чатырох гадоў вайны. Гэта будзе ўнікальны аб’ект», — упэўнены спецыялісты.

«На працягу шматлікіх гадоў на тэрыторыі краін, якія змагаліся з фашызмам, падобных аб’ектаў не будавалася і не плануецца. Не выключана, што на цырымоніі адкрыцця будуць прысутнічаць усе краіны, якія ваявалі супраць фашызму», — распавялі ў «Мінскбудзе».
 

Как вам новость?
Головоломки