Новы пасол Польшчы прыехаў у Беларусь

21.02.2011 15:48
Архив Редакция

Новы польскі амбасадар Лешак Шарэпка прыбыў у Беларусь 20 лютага. Пра гэта паведаміў першы сакратар пасольства Польшчы Павел Марчук. "Амбасадар ўчора прыехаў. Сёння ўжо працуе ў амбасадзе", — паведаміў ён і дадаў, што ў хуткім часе копіі даверчых грамат дыпламата перададуць міністэрства замежных спраў Беларусі.

Раней Лешак Шарэпка займаў пасаду намесніка амбасадара ва Украіне, а таксама з’яўляўся першым сакратаром польскай дыпмісіі ў Расіі. На дадзены момант яму 46 гадоў, паведамляе БелаПАН.

Папярэдні пасол Польшчы ў Рэспубліцы Беларусь Генрык Літвін выехаў з Мінску ў красавіку 2010 года пасля авіякатастрофы польскага самалёта з дзяржслужбоўцамі на борце недалёка ад Смаленску. З часу яго выезду польскае прадстаўніцтва ўзначальваў часовы павераны Вітальд Юраш.

Як ужо паведамляў Тэлеграф, кандыдатура Лешака Шарэпкі на пасаду амбасадара ў Беларусі была ўхваленая ў Польшчы ў канцы 2010 года. Раней гаварылася пра тое, што дыпламат можа прыехаць у Мінск у пачатку студзеня 2011 года. Аднак неўзабаве Павел Марчук праінфармаваў, што пасол прыбудзе ў лютым, паколькі для яго прыезду неабходна вырашыць некаторыя арганізацыйныя пытанні.

Как вам новость?
Головоломки