Новыя будаўнічыя кантракты Беларусь і Венесуэла ацэньваюць у 1,1 млрд. даляраў

04.08.2010 14:59
Архив Редакция

Беларусь і Венесуэла плануюць падпісаць новыя кантракты на будаўніцтва прамысловых аб'ектаў на суму 1,1 млрд. даляраў. Пра гэта 4 жніўня паведаміў міністр архітэктуры і будаўніцтва Беларусі Аляксандр Селязнёў.

Па словах міністра, досвед супрацоўніцтва ў галіне будаўніцтва з Венесуэлай у беларускіх спецыялістаў ужо ёсць, перадае БелТА.

Кіраўнік мінбудархітэктуры адзначыў, што ў цяперашні час вядуцца працы па раней заключаных кантрактах на суму 600 млн. даляраў. «Мы чакаем запрашэння нашых венесуэльскіх партнёраў для падпісання кантрактаў», — сказаў Аляксандр Селязнёў.

Как вам новость?